Знакавы дзень для першакласнікаў

У мінулую суботу ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» ізноў прайшло свята для самых маленькіх вучняў.

На гэты раз пасвячэнне ў юныя музыканты адбылося на струнна-смычковым і духавым аддзяленнях установы. На ўрачыстай вечарыне, вядучай якой выступіла настаўнік А.І.Супрун, першакласнікі прадэманстравалі гледачам – бацькам, настаўнікам, аднакласнікам, чаму яны навучыліся за гэты год. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню прадставілі ў канцэртнай зале музычныя нумары, якія развучылі спецыяльна да вечарыны.

На памяць аб знакавай падзеі кожнаму вучню першага класа быў уручаны невялікі сувенір-падарунак.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий