14 красавіка ў г.п.Ружаны адбылася чарговая сустэча прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з кіраўніцтвам Пружанскага раёна па пытаннях далейшых перспектыў рэстаўрацыйна-кансервацыйных работ на палацавым комплексе роду Сапегаў.
У рабочым пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік міністра культуры С.А.Саракач і начальнік аддзела па арганізацыі навукова-праектнага і метадычнага забеспячэння міністэрства А.І.Чарняўскі, старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Грышкевіч, намеснікі старшыні Р.В.Супрыновіч і С.М.Гук, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама С.Б.Панасюк, прадстаўнікі рэстаўрацыйных арганізацый.
Асноўная выснова сустрэчы – працягваць аднаўленчыя работы – была поўнасцю падтрымана ўсімі прысутнымі.