Клубныя ўстановы ўдзяляюць шмат увагі арганізацыі вольнага часу дзяцей і дарослых.
Інфармацыйная гадзіна “Памяццю жыве мой край” адбылася ў Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы. Рабяты даведаліся аб “7 цудах Беларусі”, гісторыі дзяржаўнай сімволікі.
Нядаўна ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу для юных жыхароў пасёлка была праведзена экскурсія ў этнаграфічны куток, які створаны ва ўстанове. Дзеці ўбачылі разнастайныя рэчы, створаныя іх продкамі, рэдкія дакументы і фотаздымкі. Да чарговай гадавіны Чарнобыльскай трагедыі работнікі культуры прымеркавалі кіналекторый і гутарку “Мы вечна будзем памятаць”.
Тэме экалагічнай катастрофы, якая непасрэдна закранула Беларусь, была прысвечана гутарка “Мужнасць і боль Чарнобыля” ў Кляпацкім сельскім Доме культуры. Юнакі паглядзелі прэзентацыю аб падзеях 26 красавіка 1986 г. і наступствах радыяцыйнага ўздзеяння, паразважалі аб неабходнасці вырашэння экалагічных праблем. Таксама сумесна з сельскай бібліятэкай прайшла патрыятычная гадзіна “Генацыд беларускага народа: Пружанскі раён”. Вучні 7 класа Кляпацкай сярэдняй школы пазнаёміліся з падзямі Вялікай Айчыннай вайны на Пружаншчыне і паглядзелі фотадакументальную выставу па тэме, прадстаўленую ў фае ўстановы.