Злая зорка над нашай зямлёй

26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Значная частка Беларусі аказалася забруджанай радыёактыўнымі рэчывамі. Наступствы гэтай катастрофы праяўляюцца і па сённяшні дзень, яны будуць уздзейнічаць на прыроду і чалавека на працягу яшчэ многіх соцень гадоў.

Менавіта гэтай трагічнай падзеі быў прысвечаны шэраг мерапрыемстваў ва ўстановах культуры.

У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма адбылася інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Незабыўнае адчужэнне”. Бібліятэкары не толькі расказалі аб самой аварыі, але і пазнаёмілі з турыстычнымі аб’ектамі чарнобыльскай зоны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і Украіны. На мерапрыемстве ў бібліятэцы прысутнічалі вучні аграрна-тэхнічнага каледжа.

Тэматычны вусны часопіс адбыўся ў Хараўскім сельскі Доме культуры. Рабятам было расказана аб наступствах аварыі, якая абылася 36 год таму назад.

На інфармацыйную гадзіну “Чарнобыль: гэта не павінна паўтарыцца” ў Слабудскі сельскі Дом культуры былі запрошаны вучні сярэдняга школьнага ўзросту з мясцовай школы.

А ў Роўбіцкім сельскім Доме культуры да чарговай гадавіны экалагічнай катастрофы быў падрыхтаваны відэалекторый “Летящий дым чернобыльской беды”.

Гутарка аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, яе ўплыве на навакольнае асяроддзе і чалавека, адбылася ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий