Бібліятэкі Пружаншчыны падчас канікул запрашаюць сваіх юных чытачоў наведаць разнастайныя навагоднія мерапрыемствы.
Пружанская гарадская бібліятэка прапанавала дзецям з прышкольнага лагера сярэдняй школы № 3 гульнявую праграму «У Новы год з усмешкай». Гарадскую бібліятэку таксама наведалі вучні 8 «А» класа сярэдняй школы № 5, для якіх прайшла пазнавальная гадзіна «Як сустракаюць Новы год людзі ўсіх зямных шырот». Рабяты не толькі даведаліся цікавыя факты аб навагодніх традыцыях у розных краінах, але і адказалі на пытанні віктарыны. А для першакласнікаў сярэдняй школы № 5 адбыўся літаратурны дартс «Ведаеш – адказвай, не ведаеш – прачытай!».
Прышкольныя лагеры сярэдніх школ № 1 і № 3 завіталі ў Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Засіма, каб паўдзельнічаць у пазнавальнай праграме, прысвечанай Новаму году.
Калядзіцкая сельская бібліятэка сумесна з мясцовым дзіцячым садам зладзіла навагоднюю гульнявую праграму «Зімовая казка». Выхаванцы дашкольнай установы разам з Дзедам Морозам, Снягуркай і Снегавіком вадзілі карагоды, гулялі і, канечне, атрымлівалі падарункі.
Гульнявая праграма «Навагодняя карусель» прайшла ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. Для рабят былі падрыхтаваны розныя гульні, віктарыны, загадкі, цікавыя факты аб навагодніх традыцыях.
З гісторыяй навагодніх цацак пазнаёміла першакласнікаў Параслянскай сярэдняй школы Новазасімавіцкая сельская бібліятэка.
У Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы для вучняў першага класа прайшла віктарына «Па сцяжынках зімовых казак». Дзеці не толькі здзейснілі падарожжа па старонках цікавых кніг і пагулялі, але і бліжэй пазнаёміліся з работай бібліятэкі.
Малодшыя школьнікі Мокраўскай сярэдняй школы наведалі літаратурна-экалагічную гадзіну «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ў сельскай бібліятэцы. Дзеці пачулі пра нялёгкі лёс страдаўняга лесу, адказалі на пытанні віктарыны, пачыталі вершы пра пушчу.