10 снежня ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбыўся дыспут “Я і правы чалавека”, прысвечаны Дню правоў чалавека.
Мерапрыемства наведалі вучні Ліноўскай сярэдняй школы, якія бліжэй пазнаёміліся з правамі і абавязкамі чалавека, даведаліся, чаму адзначаецца гэты дзень. Бібліятэкар таксама звярнула ўвагу, што шэраг артыкулаў Дэкларацыі правоў чалавека знайшоў сваё адлюстраванне ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Для прысутных была падрыхтавана гульня “Юрыдычная кансультацыя” і невялікія мініяцюры-сітуацыі. Падчас дыспуту рабяты давалі ацэнку паводзінам герояў, вызначалі, якія правы яны парушаюць і якія абавязкі не выконваюць. У канцы сустрэчы падлеткі падрыхтавалі совеасаблівы Кодэкс годнага чалавека-грамадзяніна.
Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена кніжная паліца “Жыві па закону, паступай па сумленні”.