16 жніўня эстафету вясковых свят прыняў Вялікі Краснік Сухопальскага сельсавета.
Добрыя словы і віншаванні ў гонар мясцовых жыхароў прагучалі ад старшыні райвыканкама М.М.Грышкевіча, старшыні сельвыканкама І.І.Кузьміч, аднаго з ініцыятараў свята А.Ф.Гвоздзіка, дырэктара ААТ “Пружанскі РКБА”.
У канцэртнай праграме “Жыве мая вёска”, арганізаванай аддзелам нестацыянарнага абслугоўвання (аўтаклубам) Пружанскага раённага цэнтра культуры, прынялі ўдзел творчыя калектывы і салісты ўстановы і філіяла “Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка”.
Падзяліцца навіной: