Жыццё без тытуню

Штогод 31 мая Сусветная арганізацыя аховы здароўя разам з партнёрамі праводзяць Сусветны дзень без тытуню. Яны засяроджваюць увагу на разыках для здароўя чалавека ў сувязі з ужываннем тытуню, а таксама на эфектыўных мерах прафілактыкі па зніжэнні ўзроўню яго спажывання рознымі катэгорыямі насельніцтва.

Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма не аставіла без увагі гэту дату і засяродзілася на прафілактычнай рабоце.

У прыватнасці ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма, раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось, Калядзіцкай, Новазасімавіцкай, Ліноўскай, Велікасельскай, Кляпацкай, Мокраўскай сельскіх бібліятэках былі падрыхтаваны тэматычныя кніжныя паліцы, якія расказваюць аб шкодзе ўжывання тытуню і палення. З імі можа пазнаёміцца любы чытач.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий