Жанчына – гэта вясна

Такую назву меў сяточны канцэрт, які адбыўся ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры напярэдадні Дня жанчын.

Падчас урачыстай часткі мерапрыемства прагучалі словы віншаванняў і пажаданні ад старшыні райвыканкама М.Грышкевіча. На мерапрыемства была запрошана Г.Калінейка з Шарашова, якой быў уручаны ордэн Маці.

Шматлікія гледачы ўбачылі прыгожы канцэрт з удзелам творчых калектываў і салістаў гарадскога Палаца культуры, дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, клубнай сістэмы – народнай арт-групы «Родники», узорнай эстраднай студыі «Меладзін», узорнага ансамбля эстраднага танца «Рубікон», дуэтаў у складзе Віктара Матчэні і Яраслава Топчага, сясцёр Паласьмак, а таксама «Дзявічнік» і «Гармонічак» і інш. Вялі канцэрт Дзіяна Крэтава і  Вячаслаў Краўчук.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий