22 сакавіка ў Беларусі праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр хатынскай трагедыі. У гэты дзень успомнілі мірных жыхароў, якія былі забіты фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мітынг з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, працоўных і вучнёўскіх калектываў, грамадскіх арганізацый і мясцовых жыхароў адбыўся каля пахавання ў в.Казлы – адной з вёсак, якая была знішчана акупантамі 17 ліпеня 1942 г. Урачыста-жалобнае мерапрыемства падрыхтавалі Мокраўскі і Кляпацкі сельскія Дамы культуры.
Каля памятнага знаку загінуўшым аднавяскоўцам правёў мінынг Мураўскі сельскі Дом культуры. Прысутныя ўзгадалі трагічныя старонкі мінулага, адзначылі неабходнасць шанаваць мір і спакой на зямлі.
Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў мітынг-рэквіем каля воінскага пахавання ў аграгарадку. Падчас мерапрыемства вядучыя распавялі аб жудасных падзеях у Хатыні 22 сакавіка 1943 г., хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх спаленых вёсак Беларусі.
Мітынг «Мы згарэлі жывымі ў агні» з удзелам работнікаў Ліноўскага сельскага Дома культуры адбыўся каля памятнага знаку загінуўшым землякам у в.Аранчыцы
Да памятнай даты Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка правёў інфармацыйную гадзіну «Хатынь: трагедыя і памяць».
Тэматычную выставу зладзіў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка.
Падзеям вайны была прысвечана выстава, якую ў фае Палаца культуры прадставіла Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага семінару-практыкуму «Захаванне гістарычнай памяці і культурнай спадчыны праз пераемнасць пакаленняў». Таксама раённая бібліятэка правяла для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа ўрок памяці «Абпаленыя лёсы», падчас якога ўзгадалі аб ахвярах Хатыні і жыхарах шматлікіх вёсак Беларусі і Пружанскага раёна, знішчаных захопнікамі ў гады вайны.