Да Сусветнага дня здароўя, які адзначаўся 7 красавіка, у клубных установах былі зладжаны розныя мерапрыемствы.
У Кляпацкім сельскім Доме культуры прайшла конкурсная праграма “Пра здароўе ведаю ўсё”. Дзеці правялі час з карысцю – разгадвалі загадкі і рэбусы, складалі распарадак дня.
Пад дэвізам “Здаровая моладзь – будучае краіны!” прайшла тэматычная дыскатэка ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу. Акрамя танцавальнай праграмы моладзь паўдзельнічала ў розных конкурсах.
Дзеці дашкольнага ўзросту завіталі на спартыўную праграму “Хутчэй. Вышэй. Мацней” у Слабудскі сельскі Дом культуры, падчас якой атрымалі станоўчыя эмоцыі і пазітыўны настрой, паспаборнічалі ў эстафетах.
Гульнявую праграму “Востраў здароўя” зладзіў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка. Дзеці пабавілі час за рухавымі гульнямі.