Здаровае жыццё без тытуню

31 мая праходзіць міжнародная акцыя па барацьбе з паленнем – Сусветны дзень без тытуню. У рамках гэтай акцыі ўстановы культуры зладзілі правядзенне шэрагу мерапрыемстваў.

Так, у Кляпацкім сельскім Доме культуры адбылася гутарка “Цыгарэта мне не сябар”. Рабяты даведаліся аб гісторыі распаўсюджання тытуню ў Еўропе, рэчывах, якія ўваходзяць у склад цыгарэт, наступствах палення для здароўя. Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі атрымалі памяткі “Не курэнню!”.

Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры зладзіў інфармацыйную гадзіну “Сталенне без курэння”. Карыснымі парадамі па захаванні здароўя з рабятамі падзялілася памочнік урача Алена Собалева.

У рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Тытунь – пагроза навакольнаму асяроддзю” ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры прайшла гутарка “Паленне – небяспечная пастка”. Падлеткі абмеркавалі прычыны распаўсюджання тытуню і ўздзеянне шкодных звычак на арганізм чалавека.

Роўбіцкая сельская бібліятэка разам з Домам культуры прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь супраць тытуню”. Работнікі культуры запрасілі дзяцей на гадзіну карысных паведамленняў “Свет без дыму”. На мерапрыемстве яго ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй тытунепалення, успомнілі прыказкі і прымаўкі, паглядзелі прэзентацыю “Дым, які забірае здароўе”, а таксама правялі вопыт, які пацвяржае шкоду курэння для здароўя. Да сустэчы ў бібліятэцы была аформлена выстава “Цыгарэта – твой вораг”.

Сумеснае мерапрыемства зладзілі ў Белавусаўшчыне – сельская бібліятэка і Дом культуры. Да Сусветанага для без тытуню яны правялі гутарку для дзяцей “Калі хочаш доўга жыць – цыгарэту кінь паліць!”. Прысутныя таксама пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай паліцай.

Беражыце здароўе!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий