Здалі творчы экзамен

Дзень 3 красавіка стаў для ўдзельнікаў творчых калектываў і салістаў эстрадных студый раёна хвалюючым і запамінальным.

Менавіта ў мінулую нядзелю калектывы ўстаноў культуры Пружаншчыны здавалі чарговы творчы экзамен на пацвяржэнне званняў “народны” і “ўзорны”, а салісты студый удзельнічалі ў раённых праглядах на абласныя мерапрыемствы – фестываль сучаснага мастацтва “Эстрадны МIХ” і музычны праект “Дэбют з аркестрам”.

Праца кампетэнтнай камісіі пачалася ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны”, дзе сваё майстэрства прадставіў узорны баянны аркестр “Імпрэс” (кір. Валянціна Захаркіў).

Затым праграму прадоўжылі калектывы Ліноўскага сельскага Дома культуры. Спачатку прагучаў міні-канцэрт у выкананні народнага струннага ансамбля “АRCHI” (кір. Вольга Гаўра). А потым народны фальклорны гурт “Бабіна лета” (кір. Кацярына Ідрысава) запрасіў атэстацыйную камісію на вячоркі.

Неабходна адзначыць, што патрабаванні да абароны званняў былі вельмі высокімі, ацэньваліся ўсе аспекты: рэпертуар, выканаўчы ўзровень, артыстызм, захаванне традыцый. У выніку ўсе ўзгаданыя калектывы годна пацвердзілі званні “народны” і “ўзорны”.

Далей прадстаўнічая камісія прадоўжыла працу ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры, дзе адбыліся раённыя прагляды абласных мерапрыемстваў. У іх прынялі ўдзел салісты ўзорнай эстраднай студыі “Меладзін” (кір. Эўгеніюс Валанчус), узорная студыя эстраднага танца “Рубікон” (кір. Святлана Салавей), студыя эстраднага танца “Амелі” (кір. Алег Строк), народны эстрадны аркестр “Біг-Бэнд” (кір. Сяргей Більшэвіч) і салістка Вольга Якімава Пружанскага гарадскога Палаца культуры, а таксама салісты Юрый Ліпіч (Кляпацкі сельскі Дом культуры), Юрый Слінка (Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка), Юлія Макаранка (Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў).

Лепшыя салісты і калектывы згодна рашэнню журы прымуць удзел у заключных мерапрыемствах абласнога фестывалю сучаснага мастацтва “Эстрадны МIХ”, які ў чэрвені адбудзецца ў Пружанах, і музычнага фестывалю “Дэбют з аркестрам” у Брэсце (люты 2023 г.).

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий