Гаспадаркі Пружаншчыны прыступілі да жніва. Па традыцыі пачатак гэтай знакавай для кожнага земляроба падзеі пачало раённае свята “Зажынкі”, якое 5 ліпеня прайшло на сельскагаспадарчым полі адкрытага акцыянернага таварыства “Велікасельскае Агра”.
На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Таццяна Вярэха, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Дзмітрый Чайкоўскі, настаяцель храма Казанскай іконы Божай Маці ў аг.Мурава Уладзімір Жэлянгоўскі, кіраўнікі гаспадарак раёна, земляробы і госці.
Святочную праграму з элементамі беларускага абрада “Зажынкі” для земляробаў Пружаншчыны падрыхтавалі работнікі Велікасельскага і Калядзіцкага сельскіх Дамоў культуры.