27 ліпеня свята вёскі завітала ў Пацынічы Шарашоўскага сельсавета.
Мерапрыемства для мясцовых жыхароў і ўраджэнцаў падрыхтавалі аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклуб) і філіял “Велікасельскі сельскі Дом культуры” Пружанскага раённага цэнтра культуры. Віншаванні з нагоды свята прагучалі ад старшыні сельвыканкама Г.М.Фасевіча, які таксама адзначыў шэрагу вяскоўцаў падарункамі.
Асаблівую атмасферу радасці падараваў удзельнікам свята канцэрт, падчас якога прагучалі вясёлыя песні і гумарэскі. Вяскоўцы падпявалі артыстам, танцавалі і весяліліся ад душы.