Работнікі культуры шмат ўвагі надаюць развіццю творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў. Навучыцца ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі можна было падчас шэрагу майстар-класаў у клубных установах.
Рабяты, якія наведалі Слабудскі сельскі Дом культуры, з дапамогай майстра Анастасіі Гадуйка навучыліся рабіць рознакаляровыя кветкі з фаамірану.
Гурток дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на майстар-клас па роспісу на шкле. Дзеці навучыліся працаваць з незвычайнымі матэрыяламі, развівалі мастацкі густ і творчыя здольнасці.
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу прапанаваў маленькім наведвальнікам заняцца малюнкам. З дапамогай алоўкаў і фарбаў дзеці стварылі партрэты сваіх матуль. Усе творчыя работы юных мастакоў былі прадстаўлены ва ўстанове на імправізаванай выставе.
Пазнавальнае мерапрыемства для дзяцей правёў Мокраўскі сельскі Дом культуры. Падчас віктарыны “Падарожжа па роднай краіне” школьнікі адказвалі на пытанні аб памятных мясінах Беларусі і роднай Пружаншчыны. Яны не толькі прадэманстравалі свае веды, але і атрымалі шмат новай і карыснай інфармацыі.
Новазасімавіцкі сельскі Дома культуры напярэдадні вясенніх канікул вырашыў нагадаць аб бяспечных паводзінах і запрасіў дзяцей на пазнавальна-забаўляльную гульню “Падарожжа ў краіну правіл дарожнага руху” і лялечную казку “Два глупых медвежонка”.
Не засталіся па-за ўвагай і дарослыя. Напрыклад, Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу зладзіў вячоркі “Домашний очаг”, на якіх мясцовыя гаспадыні падзяліліся вопытам гародніцтва.
Аўтаклуб і вакальны гурт “Забава” наведаўся з канцэртам у аграгародок Варанілавічы. Падчас сустрэчы найлепшыя пажаданні прагучалі не толькі ў адрас усіх гледачоў, але і юбіляра – Галіны Мікалаеўны Тоўсцік.