Запрасілі бібліятэкі горада

Разнастайнасцю вызначаюцца мерапрыемствы, якія прапануюць бібліятэкі падчас летніх канікул.

Для рабят з прышкольнага лагера сярэдняй школы № 4 Пружанская гарадская бібліятэка правяла гульнявую праграму «Нясумнае лета», падчас якой прапанавала конкурсы, пазлы, віктарыны. А прышкольны лагер сярэдняй школы № 5 наведаў бібліятэку, паб прыняць удзел у квэсце «У царстве слаўнага Салтана», прымеркаваным да 225-годдзя А.С.Пушкіна.

«На сустрэчу с героямі кніг і мультфільмаў» разам з Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэкай імя А.Лось адправіліся выхаванцы раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Падчас мерапрыемства рабяты адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, а таксама глядзелі мультфільм. Для наведвальнікаў прышкольнага лагера з гімназіі дзіцячая бібліятэка падрыхтавала завочнае падарожжа з часопісам «Свет падарожжаў».  Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай Беларусі, Францыі, Партугаліі, Эфіопіі і Таіланда.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма запрасіла прышкольны лагер сярэдняй школы № 3 паўдзельнічаць у пазнавальна-гульнявой праграме «Шукальнікі шчасця» і віктарыне «Птушыны калейдаскоп». А для студэнтаў аграрна-тэхнічнага каледжа адбыўся ўрок памяці «Абпаленыя лёсы», прысвечаны беларускім вёскам, якія былі знішчаны фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий