Свята-кірмаш “Пружанская восень” адбылося ў горадзе ў мінулыя выхадныя. Асноўным месцам яго правядзення стала плошча каля Пружанскага гарадскога Палаца культуры на вул.Савецкай.
Акрамя гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй і вырабамі рамеснікаў на мерапрыемстве прайшоў вялікі канцэрт аматарскіх калектываў устаноў культуры раёна. Яго вядучымі былі Дзіяна Крэтава і Ганна Жук.
У святочнай праграме прынялі ўдзел: народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка” (Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры), клуб аматарскай песні “Сузор’е” і вакальны гурт “Каханачка” (Ліноўскі сельскі Дом культуры), вакальная група “Шчырым сэрцам” (аўтаклуб), салісты Слабудскога сельскага Дома культуры і Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі, а таксама народны хор “Вербніца” і вакальны гурт “Жамчужыны” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.