Запрасіў “Смаляніцкі святок”

У вёсцы Смаляніца каля храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы штогод ладзіцца свята “Смаляніцкі святок”.

22 мая для вернікаў і прыхаджан царквы, для гасцей з навакольных вёсак прагучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры.

З хрысціянскім святам усіх прысутных павіншаваў настаяцель царквы Сергій Худзяеў.

На мерапрыесмтве таксама прысутнічаў настаяцель храма Узвіжання Крыжа Гасподня в.Аранчыцы Аляксандр Мялешка, які ўзгадаў важнасць таго, што у гэтым годзе адзначаецца 80-годзе Перамогі ў Вялікай Айчыннвй вайне і выканаў вядомыя песні ваенных гадоў, павіншаваў вернікаў са светлым святам Вялікадня.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий