Запрашаем і жадаем

26 лістапада 2022 года 50-гадовы юбілей адсвяткавала адкрытае акцыянернае таварыства “Жураўлінае”. Свята сабрала шмат гасцей і падаравала ўсім прысутным станоўчыя эмоцыі. Лепшыя работнікі арганізацыі атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Канцэртную праграму падрыхтавалі Кляпацкі сельскі Дом культуры і Пружанскі гарадскі Палац культуры. Падрабязней пра святкаванне юбілею тут: https://www.trkbrest.by/20283-50-let-oao-zhuravlinoe.html

На чарговае пасяджэнне ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры сабралася ў суботу аматарскае аб’яднанне “Сябрына”. Людзі “залатога” ўзросту паспаборнічалі ў інтэлектуальнай віктарыне “Цуды свету”, паслухалі музычныя нумары, патанцавалі.

У Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу абыўся чарговы дзень імянінніка. У гэты раз госці пабывалі на “Бліскучым свяце”.

Выставу “Прывабнае сярод нас”, на якой прадстаўлены работы ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Дар”, зладзілі ў Слабудскім сельскім Доме культуры.

Не забыліся і пра здароўе…

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў гутарку “Шкода і карысць антыбіётыкаў”. Дарослыя і дзеці, якія прыйшлі ва ўстанову культуры, атрымалі парады ад фельчара мясцовага ФАПа Н.Крайняй, паглядзелі выставу “Рацыянальнае выкарыстанне антыбіётыкаў”.

Гутарка на тэму здаровага ладу жыцця прайшла таксама ў Мураўскім сельскім Доме культуры. Дзеці сустрэліся з загадчыкам ФАПа С.Давідзюк.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий