Запрашае Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў!

Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў падрыхтавала і правяла некалькі канцэртаў для вучняў пачатковых класаў Слабадской і Ліноўскай сярэдніх школ.

Гледачы з вялікай зацікаўленасцю і пазітыўнымі эмоцыямі слухалі разнастайныя музычныя творы, якія выконвалі юныя піяністы, баяністы, акардэаністы, дамрысты, флейтысты і трубачы, а таксама – спевакі.

Малодшыя школьнікі былі прыемна ўражаны наведваннем установы. Многія з іх выказалі жаданне вучыцца ў Ліноўскай дзіцячай школе мастацтваў у наступным навучальным годзе.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий