Клубныя ўстановы і бібліятэкі раёна шмат увагі ўдзяляюць рабоце з дзіцячай аўдыторыяй.
Так, Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят на гульнявую праграму “Дзень нараджэння ў Бабулі Ягі”, падчас якой было шмат забаў, песень і танцаў. Мноства радасных эмоцый і выдатны настрой падаравала вясковым хлопчыкам і дзяўчынкам забаўляльная праграма “Узрост – не перашкода”, падрыхтаваная работнікамі клубнай установы.
Для дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Юны турыст” Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў экскурсію ў мясцовы храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Магілявецкая сельская бібліятэка правяла для юных чытачоў літаратурную гадзіну, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка-франтавіка Васіля Быкава.
Наведвальнікі прышкольнага лагера завіталі ў Ружанскую гарпасялковую бібліятэку, каб паўдзельнічаць у гульнявой праграме “Давайце сябраваць”. Дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі аб сяброўстве, сумесна вырашалі задачы і ўдзельнічалі ў конкурсах. Таксама гарпасялковая бібліятэка зладзіла для рабят гульню-расследаванне “Загадкавая крыміналістыка”.