Закружыў танец, захапіла музыка

18 мая ў Палацы культуры г.Пружаны з аншлагам прайшоў канцэрт “У віхуры танца і музыкі”. У ім сваю творчасць прадставіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Радасць” (г.Брэст) пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Анатоля Вараб’ёва.

Ансамбль прадставіў мясцоваму гледачу разнастайную праграму з танцамі народаў свету: беларускімі, рускімі, яўрэйскімі, іспанскімі, аргентынскімі, мексіканскімі і інш. Таксама брэсцкія артысты выканалі некалькі тэматычных харэаграфічных кампазіцыяй.

Акрамя танцавальнай праграмы сваімі вакальнымі нумарамі пружанцаў парадаваў фолк-гурт “Лад” (г.Брэст). У яго выкананні прагучалі народныя беларускія і рускія песні, вядомыя папулярныя кампазіцыі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий