Зачаравалі гукі музыкі

3 чэрвеня ў канцэртнай зале Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў не было свабодных месцаў. Паслухаць вялікую музычную праграму, якую прадставіў камерны аркестр Брэсцкай абласной філармоніі, сабраліся вучні мясцовай сярэдняй школы і школы мастацтваў, жыхары пасёлка.

У выкананні прафесійных музыкантаў прагучалі вядомыя класічныя творы, кампазіцыі з кінафільмаў. Калектыў і яго салісты ўразілі гледачоў сваім майстэрствам і артыстызмам.

Канцэрт стаў сапраўдным святам для ружанскіх аматараў мастацтва.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий