У апошнія дні красавіка свае юбілеі адзначылі ветэраны працы сферы культуры Ядвіга Казіміраўна Зубко і Ганна Іванаўна Траянава.
У госці да Ядвігі Казіміраўны, якая шмат гадоў аддала дзейнасці ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма завітаў пружанскі аўтаклуб і прадстаўнікі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У гонар юбіляра прагучала шмат віншаванняў і любімых песень.
Душэўнай выдалася сустрэча з былым настаўнікам дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны Ганнай Іванаўнай Траянавай. Артысты аўтаклуба павіншавалі яе з днём нараджэння, падаравалі добры настрой і творчыя нумары.
З юбіеем, калегі!