З віншаваннямі – да ветэранаў!

9 Мая ў 80-ы раз мы адзначым свята Вялікай Перамогі. Да гэтай знакавай для кожнага беларуса даты аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклуб) дзяржаўнай установы культуры “Пружанскі раённы цэнтр культуры” падрыхтаваў віншавальныя праграмы для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія жывуць у г.Пружаны.

Работнікі сферы культуры разам з прадстаўнікамі органаў мясцовай ўлады і грамадскіх аб’яднанняў завіталі ў сем’і ўдзельнікаў вайны, каб ушанаваць іх, сказаць шчырыя словы падзякі за мірнае неба, уручыць музычныя падарункі і адзнакі іх подзвігу.

Віншаванні працягваюцца!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий