Напярэдадні 9 Мая клубныя ўстановы правялі патрыятычную акцыю «З песняй – да Перамогі».
Кляпацкі сельскі Дом культуры арганізаваў святочны канцэрт у вёсцы Котра. У праграме прагучалі вядомыя песні ваенных гадоў. Таксама клубная ўстанова разам з Мокраўскім сельскім Домам культуры падрыхтавалі індывідуальныя музычныя віншаванні для былых вязняў фашысцкіх канцлагераў. Разам са старшынёй Мокраўскага сельвыканкама Вольгай Грышкевіч, старшынёй раённага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольгай Зубковай і настаяцелем храма прападобнага Сергія Раданежскага аг.Клепачы Аляксандрам Сенем работнікі культуры павіншавалі людзей сталага ўзросту са святам.
Канцэртную праграму для аднавяскоўцаў каля магазіна ў аграгарадку зладзіў Калядзіцкі сельскі Дом культуры.
У мясцовым аддзяленні пошты прагучалі канцэртныя нумары ў выкананні творчага калектыву Велікасельскага сельскага Дома культуры.
Да патрыятычнай акцыі «З песняй – да Перамогі» таксама далучыліся салісты Пружанскага гарадскога Палаца культуры і ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін». Яны выканалі песні ваенных часоў у гандлёвых аб’ектах горада – «Белмаркеце», «Капеечцы», «Пружаны-Сіці» і іншых грамадскіх месцах.