З павагай да дзяржавы і людзей

Клубныя ўстановы звяртаюць увагу на адлюстраванне знакавых для дзяржавы і людзей падзей.

Работнікі сферы культуры зладзілі шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы. Так, у Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася гутарка “Гонар народа – родная мова”. Пазнавальную гадзіну для школьнікаў “Цёплыя беларускія словы ў звычайных рэчах” сумесна зладзілі Мураўскі сельскі Дом культуры, сельская бібліятэка і пярвічная арганізацыя аддзела культуры райвыканкама Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Таксама Мураўскі сельскі Дом культуры разам з пярвічкай “Белай Русі” і мясцовай сярэдняй школай арганізавалі для вучняў пачатковых класаў экскурсію на выбарчы участак, дзе расказалі дзецям аб знакавай для дзяржавы падзеі – выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гадзіна маладога выбаршчыка “Табе дадзена права” прайшла ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Дзесяцікласнікі пазнаёміліся з працай выбарчага ўчастка і асновамі выбарчага заканадаўства.

Клубныя ўстановы падрыхтавалі для наведвальнікаў выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы свае работы на выставе “Папяровая кругаверць” прадставілі ўдзельнікі гуртка “Творчая майстэрня” (кіраўнік Т.Грачышка). Свае вязаныя рэчы на выставе “Добрых рук майстэрства” ў Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы дэманструе жыхарка в.Росахі Н.Міхайлюковіч.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий