З любоўю да вёскі

Свята “Люблю цябе, мая вёска” адбылося 12 ліпеня ў Хвалаве Сухопальскага сельсавета. На яго сабралася вялікая колькасць мясцовых жыхароў і ўраджэнцаў, а таксама гасцей.

Падчас урачыстай часткі мерапрыемства прагучалі словы віншаванняў ад прадстаўнікоў мясцовай і раённай улады – С.А.Глушко, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню, першага намесніка старшыні райвыканкама, і І.І.Кузьміч, старшыні сельвыканкама. Былі ўручаны падарункі і адзначаны жыхары, якія вызначыліся ў працы, грамадскім і сямейным жыцці, гаспадарчай дзейнасці і інш.

Канцэртную праграму для хвалаўцаў падрыхтаваў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка, які дадаў яркіх фарбаў у атмасферу летняга свята.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий