17 жніўня ў вёсцы Комлішча Хараўскога сельсавета прайшло свята “З любоўю да малой радзімы”. Гэта было не проста мерапрыемства, а душэўная сустрэча жыхароў за кубачкам чаю з цёплымі размовамі, ўспамінамі і, канечне, танцамі і песнямі пад баян.
Свята арганізаваў Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры разам са старастам вёскі Н.Яфрэменка. Творчыя калектывы і салісты ўстановы падрыхтавалі для мясцовых жыхароў прыгожую канцэртную праграму. Прадстаўнікі сельвыканкама ўручылі падарункі юбілярам.
Вясковыя святы працягваюцца.
Падзяліцца навіной: