З любоўю да маці: канцэрт у Пружанах

Урачысты канцэрт, прысвечаны Дню маці, адбыўся 14 кастрычніка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.

Галоўнай падзеяй мерапрыемства стала ўручэнне Ордэна Маці Вользе Карабан, якая выхоўвае пяцёра дзяцей.

Віншаванні і найлепшыя пажаданні ў адрас усіх маці Пружаншчыны прагучалі ад старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча.  Прысутных таксама павіншавала старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Таццяна Гаманчук.

У канцэртнай праграме, якая была прасякнута сапраўднай пяшчотай і цеплынёй, прынялі ўдзел лепшыя творчыя калектывы – народны хор «Вербніца», узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон», узорная эстрадная студыя «Меладзін», узорны ансамбль танца «Круцёлачкі», вучні харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы, салісты гарадскога Палаца культуры. Ведучымі святочнай праграмы былі Алег Строк і Юлія Пропер.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий