Такую назву мела свята вёсак Кавалі і Юндзілы Ружанскага сельсавета, якое правялі работнікі Пружанскага аўтаклуба.
На мерапрыемстве сабралася шмат гасцей – прадстаўнікоў органаў улады і арганізацый, землякоў і мясцовых жыхароў. Сельвыканкам і гаспадаркі адзначылі жыхароў у намінацыях доўгажыхары, юбіляры, ветэраны працы і інш. Асаблівую ўвагу работнікі аўтаклуба ўдзялілі ветэранам сферы культуры – В.У.Баратынскай, Г.Я.Мартынюк, Н.М.Макарэвіч, В.І.Якуцэні. Т.П.Баран з в.Кавалі пачаставала ўсіх прысутных уласным караваем.
Сапраўдную атмасферу свята стварылі для вяскоўцаў удзельнікі творчых калектываў аўтаклуба, Калядзіцкага і Слабудскога сельскіх Домоў культуры, Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі і вакальнага гурту “Жамчужыны” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.