Філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры далучыліся да рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў у рамках акцыі «Карысныя канікулы».
Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Журавінка», які дзейнічае ў Кляпацкім сельскім Доме культуры, праявілі свае веды ў віктарыне «Я за здаровы лад жыцця». Дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі і крыжаванкі.
Мураўскі сельскі Дом культуры запрасіў рабят паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце «Вітаем, вясна!» і прапанаваў віктарыну «Цуды прыроды».
Гульнявую праграму «У гасцях у вясны», насычаную рознымі спаборніцтвамі, зладзіў для школьнікаў Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка.
У Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла вясёлая гульнявая праграма «З чаго пачынаецца сяброўства».
Да цікавых актыўнасцяў далучыліся хлопчыкі і дзяўчынкі падчас гульнявой праграмы «Вясення капеж» у Старавольскім сельским клубе-бібліятэцы.
Падлеткі завіталі на Дзень адчыненых дзвярей у Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу. Яны пазнаёміліся з прафесійнай дзейнасцю клубных работнікаў. Таксама ўстанова арганізавала для мясцовых рабят велапаход «Вясенняя прагулка» па ваколіцах пасёлка. Падчас гульнявой праграмы «Конкурсы і забавы» дзеці разнастайна правялі вольны час – гулялі ў шахматы, шашкі, тэніс, займаліся дэкаратыўнай творчасцю – усім знайшоўся занятак па душы.