Падчас святочных дзён з нагоды Троіцы ўстановы культуры і калектывы аматарскай творчасці зладзілі канцэртныя праграмы.
Вакальная група “Раніца” Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі выступіла з канцэртам у храме ў гонар іконы Прасвятой Багародзіцы “Спарыцельніца хлябоў” ў аг.Харава.
У мясцовым храме іконы Божай Маці “Неспадзяваная радасць” вакальны ансамбль “Амафор” Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры прадставіў канцэрт “З днём святой Троіцы”. Да вялікага хрысціянскага свята аматарскае аб’яднанне “Сябрына”, якое працуе ва ўстанове культуры, правяло вячоркі з абрадавымі спевамі і танцамі.
Шаняўскі сельскі клуб выступіў у в.Шакуны з канцэртнай праграмай “З добрым сэрцам”.
Свята аг.Калазубы “З любоўю да людзей і зямлі” зладзіў мясцовы сельскі клуб-бібліятэка. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Ружанскага сельвыканкама Аксана Юркоўская і настаяцель варанілавіцкага храма Мікалай Машлякевіч. Падчас свята былі ўшанаваны юбіляры, сем’і, якія пражылі ў шлюбе не адзін дзесятак гадоў, шматдзетныя сем’і, лепшыя работнікі і актыўныя грамадзяне, юныя і старэйшыя вяскоўцы. Акрамя канцэртнай праграмы, у якой акрамя тутэйшых артыстаў прынялі ўдзел творчыя калектывы з аг.Елка (Зэльвенскі р-н) і аг.Мілейкі (Івацэвіцкі р-н), працавала выстава майстроў народнай творчасці. У падрыхтоўцы і арганізацыі мерапрыемства ў Калазубах удзельнічалі ААТ “Ружаны-Агра” і Варанілавіцкая сярэдняя школа – дзіцячы сад і інш.