30 мая у канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбыўся канцэрт перспектыўных вучняў усіх мастацкіх школ раёна.
У свяце музыкі прынялі ўдзел 26 вучняў з пружанскай школы, 13 – Новазасімавіцкай, 7 – Ліноўскай, 4 – Шарашоўскай і 3 – Ружанскай дзіцячых школ мастацтваў.
Таленавітыя юныя музыканты віртуозна выканалі падрыхтаваныя спецыяльна да мерапрыемства творы на розных музычных інструментах.
Гледачы з вялікім задавальненнем паслухалі канцэрт. А настаўнікі змаглі ацаніць дасягненні вучняў і абмяняцца вопытам.