Юныя музыканты – юныя таленты

Напярэдадні выхадных у Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў адбылося свята “Пасвячэнне ў музыканты”.

Падчас вялікай канцэртнай праграмы, якая была падрыхтавана ў форме тэатралізаванай пастаноўкі, прагучалі музычныя нумары. Рабят павіншавала дырэктар установы Вольга Краўчук. Падтрымаць хлопчыкаў і дзяўчынак таксама прыйшлі іх бацькі, родныя і сябры.

Апасля ўрачыстага мерапрыемства адбыліся бацькоўскія сходы па класах, на якіх дзеці прадставілі невялікія канцэрты.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий