Юбілей Народнага паэта

Шэраг бібліятэк падчас восеньскіх канікул засяродзілісваю ўвагу на правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

 Так, у Варанілавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла віктарына-падарожжа “Вобразы мілыя роднага краю”. На працягу сустрэчы гучалі вершы пра прыгажосць і любоў да родных мясцін. Кожны з удзельнікаў  літаратурнага падарожжа прачытаў свой любімы верш Якуба Коласа.

Літаратурная гадзіна “Чытаем на роднай мове” адбылася ў Кляпацкай сельскай бібліятэцы. На ёй дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, паслухалі і абмеркавалі твор “Чужы сад”, а таксама пачыталі па ролях.

Вучні 5 класа Ружанскай сярэдняй школы наведалі мерапрыемства ў гарпасялковай бібліятэцы, якое было прысвечана юбілею Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Бібліятэкар распавяла некаторыя факты з жыцця і творчасці вядомага паэта, а потым дзеці паказалі свае веды на турніры “Наш Якуб Колас”. Дарэчы, да маладога пакалення вырашылі далучыліся і аматары літаратуры сталага ўзросту, якія таксама праявілі сябе ў літаратурнай гульні.

Да 140-годдзя з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, які адзначаўся 3 лістапада, у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма была аформлена кніжная выстава “Беларускай паэзіі волат”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий