28 лютага 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбыўся раённы семінар настаўнікаў па тэме «Работа над рытмам на пачатковым этапе навучання ў класе цымбалаў».
Сваім вопытам з калегамі падзяліўся настаўнік першай катэгорыі Міхаіл Іванавіч Захаркіў. Ён расказаў аб методыцы, прыёмах і метадах навучання, а таксама правёў адкрыты ўрок з вучнем першага класа Кірылам Ключко.
Пасля занятку, які высока ацанілі настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў раёна, быў прадстаўлены канцэрт з удзелам вучняў Міхаіла Іванавіча і інструментальнага ансамблю «Каларыт».