На мінулым тыдні ўстановы культуры прапанавалі разнастайны вольны час для дарослых і дзяцей.
У Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось вучні 5 – 6 класаў гімназіі здзейснілі завочнае падарожжа “Сем цудаў Беларусі”. Яны даведаліся аб крыжы Ефрасінні Полацкай, “Бібліі” Францыска Скарыны, слуцкіх паясах, Сынкавіцкай царкве-крэпасці, Ружанскім замку і Пружанскім палацыку.
Для вучняў 3 класа сярэдняй школы № 5 гарадская бібліятэка правяла профі-гульню “Дарогі, якія мы выбіраем”, падчас якой рабяты пазнаёміліся з рознымі прафесіямі.
На вячоркі “Сустрэча вясны” запрасіў Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка. Дзеці певесяліліся і арганізавалі чаяпіцце.
А ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу хлопчыкі і дзяўчынкі памерыліся спрытам і ведамі ў конкурснай гульні “Пунсовая кветачка”.
Падчас гульнявой праграмы “Дзе водзяцца чараўнікі” пазітыўныя эмоцыі атрамылі школьнікі, якія завіталі ў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэку.
Майстар-клас па выцінанцы наведалі падлеткі ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Разам з кіраўніком гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва яны выразалі з паперы фіранкі.
А ў Слабудскім сельскім Доме культуры свае работы на выставе “Акварэльная паляна” прадставілі наведвальнікі творчага гуртка.
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Благасць” Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры сабраліся на пасяджэнне-размову “У пошуках веры”. Разам з настаяцелем храма святога Мікалая Цудатворцы в.Смаляніца Сергіем Худзяевым абмеркавалі пытанні духоўнага развіцця ў сучасным жыцці.
Духоўная вечарына “Шчасце – гэта проста” да Дня праваслаўнай кнігі з удзелам настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Анатоля Кавальскага адбылася ў Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы.