Яе Вялікасць Музыка

Як вядома, сёлета Міжнародны дзень музыкі супаў яшчэ з адной знакавай датай – Днём настаўніка. У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны да гэтых дзён прымеркавалі два цікавыя мерапрыемствы.

Так, 30 верасня вучні ўстановы дадатковай адукацыі пад кіраўніцтвам педагогаў струнна-народнага аддзялення падрыхтавалі праграму-віншаванне да Дня настаўніка. Прагучала шмат цёплых і шчырых слоў, былі прадстаўлены лепшыя музыныя нумары. Да свята таксама была падрыхтавана выстава работ вучняў мастацкага аддзялення школы.

А 1 кастрычніка настаўнікі тэарэтычнага аддзялення разам з вучнямі правялі агульнашкольны вечар, прысвечаны Міжнароднаму дню музыкі. На мерапрыемства былі запрошаны педагогі, вучні і іх бацькі. Прысучныя пачулі шмат канцэртных нумароў на розных музычных інструментах, даведаліся цікавыя звесткі аб музыцы, вядомых кампазітарах, гісторыі мастацтва.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий