Хутка Новы год

Клубныя ўстановы актыўна рыхтуюцца да Новага года – праводзяць ранішнікі, акцыі, віншаванні, канцэрты.

У рамках акцыі «Нашы дзеці» аўтаклуб разам з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын» і «Чырвоны крыж» павіншавалі з Новым годам і Калядамі дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў раённай бальніцы, разам з работнікамі тэрытарыяльнага цэнтра – дзяцей-інвалідаў.

Да акцыі «Нашы дзеці» таксама далучыўся філіял «Велікасельскі селькі Дом культуры», які наведаў шматдзетныя сем’і аграгарадка.

Падчас акцыі «Ад усёй душы» Калядзіцкі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка павіншавалі з надыходзячымі святамі пажылых грамадзян.  Таксама ў клубнай ўстанове прайшоў ранішнік «Домік каля сцяжынкі». Для дзяцей было падрыхтавана навагодняе прадстаўленне са шматлікімі гульнямі і сюрпрызамі.

У г.п. Шарашова адбылося ўрачыстае запальванне агеньчыкаў на галоўнай елцы пасёлка. Мерапрыемства, падрыхтаванае Шарашоўскім цэнтрам культуры і вольнага часу, выклікала жывы водгук ў мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў актыўнасцях і вадзілі карагоды.

Пачаліся навагодня святы ў Сухопалі, дзе прайшла святочная праграма «Хутка, хутка Новы год!».

У Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры дзейнічае пераднавагодяя вывстава «Гэты слаўны Новы год», дзе прадстаўлены творчыя работы гуртка «Сувенірны свет».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий