Харавая акцыя ў Дзень Перамогі

У Дзень Перамогі шэраг дзіцячых школ мастацтваў Пружанскага раёна падтрымалі Рэспубліканскую харавую акцыю «Памятаем. Шануем. Ганарымся».

Асобнай часткай вялікай святочнай праграмы ў гарадскім парку, якая адбылася 9 мая, стала выступленне хору вучняў першага класа «Карамелькі» (кіраўнік А.Лявоненка), хору малодшых класаў «Вясёлка» (кіраўнік К.Кукса), узорнага хору «Вітанак» (кіраўнік А.Буланькова) і народнага камернага хору (кіраўнік С.Рыбінская) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, а таксама дзіцячага хору (кіраўнік Н.Нікітчык) Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны прадставілі выдатныя вакальныя нумары, прысвечаныя святу Вялікай Перамогі і 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзіцячы харавы калектыў «Канфеці» (кіраўнік А.Казлоўская) Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў прадставіў патрыятычную праграму ў рамках мітынгу каля брацкай магілы ў вёсцы Парасляны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий