Халакост: знішчэнне, супраціўленне, выратаванне

Такую назву меў міжнародны навукова-метадычны семінар, які 22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа прайшоў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна. Суарганізатарам гэтай сустрэчы таксама выступіў Міжнародны навукова-адукацыйны цэнтр гісторыі Халакосту і генацыдаў Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта.

У рабоце семінара прынялі ўдзел выкладчыкі ВНУ, настаўнікі краязнаўцы з Беларусі і  Расіі, у тым ліку дырэктар музея-сядзібы “Пружанскі палацык” А.Маруфенка. Яны падзяліліся вопытам пошукавай, даследчай, выхаваўчай і краязнаўчай работы.

Да прысутных звярнуліся прадстаўнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта – дэкан гістарычнага факультэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.Савіч і кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, Я.Разенблат, дырэктар Міжнароднага навукова-адукацыйнага цэнтра гісторыі Халакосту і генацыдаў, прафесар Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта І.Альтман.

Адным з асноўных пытанняў для абмеркавання на семінары стала тэма праведнікаў народаў свету – ганаровага звання, якое надаецца Ізраільскім інстытутам катастрофы і гераізму “Яд Вашэм” тым, хто падчас вайны ратаваў яўрэяў. Матэрыялы семінара маюць важнае значэнне ў справе па захаванні праўдзівага адлюстравання падзей і недапушчэння скажэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Добавить комментарий