Вызначыліся ў конкурсе творчых праектаў

У красавіку 2022 года вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прынялі ўдзел у абласным конкурсе творчых праектаў «Мир похож на цветной луг».

Яго арганізатарамі з’яўляліся брэсцкія ўстановы – вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна і сярэдняя школа № 3.

Сярод асноўных задач гэтага конкурсу – стварэнне ўмоў для мастацка-творчай рэалізацыі вучняў і папулярызацыя ў вучнёўскім асяроддзі заняткаў рознымі відамі мастацтва.

Конкурс праводзіўся ў завочным фармаце ў трох узроставых катэгорыях па намінацыях: «Сохранение национальных традиций», «Времён связующая нить», «Представление региональных культурных событий», «Познавательная ценность проекта».

На суд журы было прадстаўлена 27 работ удзельнікаў з 11 устаноў культуры і адукацыі вобласці.

Вучаніца 6 класа фартэпіяннага аддзялення Крысціна Мацяш перамагла ў намінацыі «Познавательная ценность проекта» (настаўнік Алена Уладзіміраўна Сівуда).

Жадаем новых дасягненняў!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий