Выхаванне праз чытанне

Пастаяннае чытанне – важная ўмова фарміравання светапогляду. Асабліва гэта актуальна для маладога пакалення, якое павінна ўступіць у дарослае жыццё з правільнымі духоўнымі арыенцірамі.

Размова аб значэнні кніг у жыцці чалавека і правільных адносінах да іх нядаўна адбылася ў Магілявецкай сельскай бібліятэцы.

Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка запрасіла школьнікаў на блеф-гульню “Нечаканае падарожжа па Шарашове”, падчас якой рабяты даведаліся шмат цікавых фактаў аб сваёй малой радзіме.

У рамках рэалізацыі праграмы “Школа прававой культуры” ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма адбылася гутарка “Вайна і права” з вучнямі 10 – 11 класаў гімназіі.

Для вучняў 9 “В” класа сярэдняй школы № 5 у Пружанскай гарадской бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Усе мы розныя, а краіна – адна”, прысвечаная Дню народнага адзінства.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий