Выхадныя ва ўстановах культуры

Як звычайна, установы культуры Пружаншчыны запрасілі ў выхадныя дні наведаць самыя разнастайныя мерапрыемствы.

Так, Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка правёў гадзіну духоўнасці “Жизнь и труды апостола и евангелиста Иоанна Богослова”. Яе ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю хрысціянскага святога, пагутарылі з настаяцелем мясцовага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Анатолем Кавальскім.

Багата спраў адбылося ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу падчас работы клуба выхаднога дня. Установа запрасіла да сябе ў госці шматдзетную сям’ю Новікаў – матулю і яе восем дзяцей. Работнікі культуры правялі для іх цэлую праграму, падчас якой дзеці мелі магчымасць пагуляць ў розныя гульні, заняцца спортам, наведаць этнаграфічны пакой, весела і карысна правесці час разам.

Вучні пятага і сёмага класаў Шарашоўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у забаўляльнай віктарыне “Любімыя героі”. Школьнікі адказвалі на розныя пытанні аб героях дзіцячых і мультыплікацыйных фільмаў. Завяршылася мерапрыемства чаяпіццем.

Мінулая нядзеля не стала выключэннем для аматараў шахмат і шашак з Шарашова, якія ў чарговы раз сабраліся ў Цэнтры культуры і вольнага часу, каб паспаборнічаць.

Кляпацкі сельскі Дом культуры правёў гадзіну “Дзеці супраць тэрарызму”, падчас якой хлопчыкі і дзяўчаты абмеркавалі глабальную праблему, якая нясе небяспеку для кожнага чалавека і пагражае стабільнасці ў свеце.

Правесці вольны час на дыскатэцы, які і кожныя выхадныя, прапанаваў Слабудскі сельскі Дом культуры.

Акрамя клубных устаноў, жадаючыя мелі магчымасць наведаць кіно, музеі і бібліятэкі.

Добавить комментарий