Выстава “3D насякомыя”

З 27 лютага ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” пачала працу кантактна-гульнявая выстава “3D насякомыя”.

Гэта цікавы творчы праект сям’і Найбічаў з Бярозы, якія прапануюць гледачам апынуцца ва ўнікальным свеце насякомых.

У кожнага, хто завітае ў музей, ёсць магчымасць не толькі паглядзець экспанаты, але і пагуляць з імі. Дзякуючы дзіўным магчымасцям прадстаўленых рэчаў, дзеці і дарослыя знайдуць для сябе цікавыя заняткі рознай складанасці.

Таксама на выставе можна ўбачыць прадстаўнікоў насякомых, якія насяляюць розныя кантыненты нашай планеты, – жукоў-гігантаў, скарпіёнаў, жукоў-аленяў, павукоў, матылькоў і інш.

Кошты білетаў: 6 рублёў – для дарослых; 5 рублёў – для дзяцей ад 3-х гадоў, школьнікаў і студэнтаў; 3 рублі – для арганізаваных дзіцячых груп (ад 10 чалавек). Дзеці-інваліды і дзеці-сіраты (пры прад’яўленні дакументаў), дзеці да 3-х гадоў – бясплатна.

Выстава будзе працаваць у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” да 14 красавіка. Запрашаем!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий