Высокія ўзнагароды за працу

30 красавіка падчас святкавання Дня працы ў Пружанах адбылося ўзнагароджанне лепшых работнікаў і калектываў. Сярод іх былі і прадстаўнікі сферы культуры.

Пераможцамі па выніках раённага спаборніцтва ў сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2024 годзе былі прызнаны і занесены на раённую Дошку гонару:

філіял «Ружанская гарпасялковая бібліятэка» (загадчык Ірына Мікалаеўна Дулько) дзяржаўнай установы культуры «Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;

філіял «Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры» (загадчык Алеся Уладзіміраўна Савушкіна) дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры»;

узорны ансамбль народнага танца «Круцёлачкі» (кіраўнік Аксана Васільеўна Ільюшонак) дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры».

На раённую Дошку гонару за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць былі занесены настаўнік па класу саксафона дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» Сяргей Рыгоравіч Більшэвіч і загадчык філіялам «Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры», якая з’яўляецца старастай вёсак Бельчыцы і Баравікі Мокраўскага сельсавета, Таццяна Яўгенаўна Бабыла.

Віншуем з высокімі ўзнагародамі!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий