Вёска, жыві!

7 чэрвеня Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка Пружанскага раённага цэнтра культуры падрыхтаваў свята вёскі Белы Лясок.

Для мясцовых жыхароў і іх гасцей работнікі клубнай установы разам з самадзейнымі артыстамі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі аматарскіх аб’яднанняў, падрыхтавалі багатую культурную праграму са шматлікімі песнямі, гумарам, танцамі. Людзі розных узростаў далучыліся да актыўнасцяў на адкрытай пляцоўцы ў вёсцы.

Добры настрой, станоўчыя эмоцыі і незвычайныя ўражанні сталі выдатным вынікам свята вёскі Белы Лясок.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий