На Пружаншчыне працягваюцца святы вёсак.
19 ліпеня такое незвычайнае мерапрыемства адбылося ў вёсцы Папялёва Сухопальскага сельсавета.
Для вяскоўцаў падрыхтавалі разнастайную праграму. Было шмат атракцыёнаў, працаваў выязны гандаль, жадаючыя маглі пачаставацца “салдацкай” кашай, паўдзельнічаць у конкурсах. Але самай галоўнай часткай свята стала віншаванне папялёўцаў ад імя мясцовай ўдады і выдатная канцэртная праграма, прадстаўленая Сухопальскім сельскім клубам-бібліятэкай і Мураўскім сельскім Домам культуры.
Свята ў Папялёве – добрая нагода для мсцовых ураджэнцаў сабрацца на малой радзіме, разам правясці вольны час, здзейсніць своеасаблівае падарожжа ў мінулае, а таксама падзяліцца сваімі новымі планамі і надзеямі.
Падзяліцца навіной: